Услуга


Мініфлебэктамія


Аперацыя мініфлебэктаміі — гэта мінімальнае хірургічнае ўмяшанне для выдаленні венаў, пашкоджаных варыкозам. Малаінвазійная працэдура не пагражае небяспекай і не выклікае сур’ёзных наступстваў цягам пааперацыйнага перыяду.

Гэтую працэдуру выконваюць пры дапамозе нямецкага інструмента — кручка Варадзі (адсюль другая назва — аперацыя Варадзі) і тумесцэнтнай мясцовай анэстэзіі. Пры такім падыходзе пацыент зазнае мінімальную нагрузку на арганізм. Выконваецца працэдура амбулаторна, праз 30–50 хвілінаў пасля яе завяршэння пацыент можа самастойна пакінуць клініку.

Перавагі аперацыі Варадзі

  • Не выкарыстоўваецца агульны наркоз, што моцна спрашчае працэс рэабілітацыі.
  • Большасць пацыентаў нармальна пераносяць аперацыю.
  • Анэстэтык уводзіцца тонкімі іголкамі, што выключае патрэбу ў разрэзах.
  • Працэдура бязбольная.
  • Выконваць аперацыю можна на любой частцы канцавіны.
  • Рэцыдывы дэфармацыі венаў у месцах выдалення не назіраюцца.
  • Адсутнічаюць грубыя пааперацыйныя шнары.

Асноўная падстава да мініфлебэктаміі — значнае варыкознае павелічэнне з дэфармацыяй венаў (ад дробнай да буйной ступені выяўленасці).

Працэдура можа выступаць як частка комплекснай тэрапіі альбо як асобная аперацыя на венах.

Проціпадставы да мініфлебэктаміі

  • Лёгачная нястача.
  • Гіпертанія ў стадыі дэкампенсацыі.
  • Цяжарнасць незалежна ад тэрміну, перыяд лактацыі.
  • Запаленні ці іншыя скурныя заганы, дэрматыт у месцах выканання працэдуры.
  • Ішэмічная хвароба сэрца.
  • Інфекцыйныя хваробы.

Папярэдняе пальпатарнае ды ўльтрагукавое даследванне дазволіць выявіць дакладныя месцы дэфармацыі. Гэта аблегчыць падрыхтоўку да аперацыі на этапе разметкі варыкозна-дэфармаваных венаў.

Сутнасць методыкі

Пры дапамозе тонкіх іголак пацыенту ўводзяць унутрывенную рошчыну анэстэтыку. Пасля гэтага робяць на скуры незаўважныя праколы. Пры дапамозе кручка Варадзі праз іх выцягваюць пашкоджаныя кавалкі венаў, выдаляючы іх назаўсёды.

Канчатковая стадыя аперацыі — заклейванне ранаў адмысловым пластырам Steri-Strips. На час рэабілітацыі на канцавіну апранаюць кампрэсійны трыкатаж, які раяць насіць пэўны прамежак часу. У першыя дні ён неабходны, каб абараніць канцавіны.

У стацыянары пад назіраннем лекараў пацыент мае знаходзіцца да 3 гадзінаў. Аднак у нескладаных выпадках пры ўдалым выніку аперацыі можна пакінуць клініку ўжо праз паўгадзіны.

Рэабілітацыя пройдзе хутчэй, калі:

  • абмежаваць фізічныя нагрузкі;
  • насіць удзень кампрэсійны трыкатаж;
  • не прымаць гарачых ваннаў.

Сінякі пасля аперацыі знікаюць самастойна цягам першых 4–5 дзён. Поўнае аднаўленне зойме тыдзень-паўтара.

Ускладненні пасля мініфлебэктаміі назіраюцца рэдка, але ў пэўных выпадках можна вылучыць:

  • узмоцненую пігментацыю ў месцах выдалення венаў (знікае праз пару месяцаў пасля працэдуры);
  • лёгкую форму трамбозу глыбокіх венаў праз невыкананне рэкамендацыяў доктара (ніякіх фізічных нагрузак у першы тыдзень).

Кошт аперацыі фармуецца індывідуальна ў залежнасці ад складанасці выкананай аперацыі і ступені пашкоджання венаў варыкозам.

Медыцынскі цэнтр «Конфідэнс» выконвае аперацыі мініфлебэктаміі з папярэднім даследваннем і выкарыстанем сучасных методык.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!