Аперацыя змянення формы носа надзвычай запатрабаваная ў наш час. Рынапластыку робяць шмат у якіх клініках свету з медыцынскіх і эстэтычных падстаў. Пластычны хірург медыцынскага цэнтру «Конфідэнс» выканае папярэдняе даследванне, прызначыць неабходныя аналізы і толькі пасля абярэ спосаб аперацыі.
Падставы да рынапластыкі
- Выправіць касметычную хібу, палепшыць форму носа — асноўная падстава да рынапластыкі. Жаданне пацыента пакараціць нос, пазбыцца гарбінкі, звузіць шырокую аснову спінкі альбо паменшыць завялікі кончык — вось асноўныя прычыны зваротаў да лекара.
- Медыцынскія падставы да рынапластыкі — гэта перадусім дэфармацыі насавой пярэгарадкі ды іншыя паталогіі, што парушаюць дыханне носам. Скрыўленне насавой пярэгарадкі — найчасцейшая праблема, з якой звяртаюцца да пластычнага хірурга. Аперацыя выконваецца ў адзін этап, цалкам аднаўляе дыханне ды змяняе форму носа.
Шлях здзяйснення аперацыі абірае лекар пасля агляду. Сёння рынапластыку робяць некалькімі шляхамі:
- адкрытым — з вонкавым разрэзам;
- закрытым — праз ноздры без вонкавых разрэзаў.
Кожны з гэтых шляхоў мае свае падставы і проціпадставы. Хірург нашага цэнтру пры дапамозе індывідуальнага падыходу здолее абраць найбольш слушны тып аперацыі і далейшай тэрапіі дзеля хуткай папраўкі.
Поўная ды частковая пластыка носа
У залежнасці ад таго, наколькі складаная дэфармацыя, дэфект альбо паталогія, можа спатрэбіцца поўная альбо частковая рынапластыка.
- Поўная пластыка закранае ўсе структурныя складнікі вонкавага носа: косткавую тканку, храсткі ды мяккія тканкі.
- Частковая пластыка закране толькі пэўныя структуры вонкавага носа.
У кожным разе ўсе хірургічныя маніпуляцыі робяцца з болепатоленнем: пад агульным наркозам альбо лакальнай анэстэзіяй.
Перыяд аднаўлення пасля рынапластыкі
- Пасля аперацыі ў ноздрах пакідаюць адмысловыя тампоны. Некалькі дзён (ад 2 да 5) пацыент будзе вымушаны дыхаць праз рот.
- У пэўных выпадках даводзіцца ўстаўляць у насавыя хады адмысловыя пласткі (пратэктары), вырабленыя з мяккага паліўрэтану. Робяць гэта з мэтай фіксацыі насавой пярэгарадкі ў патрэбным становішчы.
- Вонкавы нос у пааперацыйны перыяд фіксуецца шынаю, якую трэба насіць цягам 3–7 дзён.
- Пасля рынапластыкі могуць з’явіцца набраканні ды сінякі на твары. Прыблізна ў 90 % выпадкаў вонкавыя праявы знікаюць цягам двух тыдняў, а поўнасцю набраканне тканак знікае праз 5–6 месяцаў.
Вярнуцца да паўсядзённага жыцця пацыент можа на пятыя — сёмыя суткі пасля аперацыі. Аднак тэрмін поўнага аднаўлення залежыць ад стану здароўя пацыента ды складанасці аперацыі.
У аднаўленчы перыяд абавязкова патрэбна выконваць рэкамендацыі лекара. Ён падбірае іх індывідуальна для кожнага пацыента.
Меркаваць пра канчатковы вынік аперацыі можна не раней чым праз 1–1,5 гады.