Паслугі


Рынапластыка


Аперацыя змянення формы носа надзвычай запатрабаваная ў наш час. Рынапластыку робяць шмат у якіх клініках свету з медыцынскіх і эстэтычных падстаў. Пластычны хірург медыцынскага цэнтру «Конфідэнс» выканае папярэдняе даследванне, прызначыць неабходныя аналізы і толькі пасля абярэ спосаб аперацыі.

Падставы да рынапластыкі

  • Выправіць касметычную хібу, палепшыць форму носа — асноўная падстава да рынапластыкі. Жаданне пацыента пакараціць нос, пазбыцца гарбінкі, звузіць шырокую аснову спінкі альбо паменшыць завялікі кончык — вось асноўныя прычыны зваротаў да лекара.
  • Медыцынскія падставы да рынапластыкі — гэта перадусім дэфармацыі насавой пярэгарадкі ды іншыя паталогіі, што парушаюць дыханне носам. Скрыўленне насавой пярэгарадкі — найчасцейшая праблема, з якой звяртаюцца да пластычнага хірурга. Аперацыя выконваецца ў адзін этап, цалкам аднаўляе дыханне ды змяняе форму носа.

Шлях здзяйснення аперацыі абірае лекар пасля агляду. Сёння рынапластыку робяць некалькімі шляхамі:

  • адкрытым — з вонкавым разрэзам;
  • закрытым — праз ноздры без вонкавых разрэзаў.

Кожны з гэтых шляхоў мае свае падставы і проціпадставы. Хірург нашага цэнтру пры дапамозе індывідуальнага падыходу здолее абраць найбольш слушны тып аперацыі і далейшай тэрапіі дзеля хуткай папраўкі.

Поўная ды частковая пластыка носа

У залежнасці ад таго, наколькі складаная дэфармацыя, дэфект альбо паталогія, можа спатрэбіцца поўная альбо частковая рынапластыка.

  • Поўная пластыка закранае ўсе структурныя складнікі вонкавага носа: косткавую тканку, храсткі ды мяккія тканкі.
  • Частковая пластыка закране толькі пэўныя структуры вонкавага носа.

У кожным разе ўсе хірургічныя маніпуляцыі робяцца з болепатоленнем: пад агульным наркозам альбо лакальнай анэстэзіяй.

Перыяд аднаўлення пасля рынапластыкі

  • Пасля аперацыі ў ноздрах пакідаюць адмысловыя тампоны. Некалькі дзён (ад 2 да 5) пацыент будзе вымушаны дыхаць праз рот.
  • У пэўных выпадках даводзіцца ўстаўляць у насавыя хады адмысловыя пласткі (пратэктары), вырабленыя з мяккага паліўрэтану. Робяць гэта з мэтай фіксацыі насавой пярэгарадкі ў патрэбным становішчы.
  • Вонкавы нос у пааперацыйны перыяд фіксуецца шынаю, якую трэба насіць цягам 3–7 дзён.
  • Пасля рынапластыкі могуць з’явіцца набраканні ды сінякі на твары. Прыблізна ў 90 % выпадкаў вонкавыя праявы знікаюць цягам двух тыдняў, а поўнасцю набраканне тканак знікае праз 5–6 месяцаў.

Вярнуцца да паўсядзённага жыцця пацыент можа на пятыя — сёмыя суткі пасля аперацыі. Аднак тэрмін поўнага аднаўлення залежыць ад стану здароўя пацыента ды складанасці аперацыі.

У аднаўленчы перыяд абавязкова патрэбна выконваць рэкамендацыі лекара. Ён падбірае іх індывідуальна для кожнага пацыента.

Меркаваць пра канчатковы вынік аперацыі можна не раней чым праз 1–1,5 гады.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!