Медыцынскі цэнтр Канфідэнс у Мінску

Панядзелак-Субота 08:00-21:00
Сб, Нд і святочныя дні 09:00-18:00

г. Мінск, вул. Прытыцкага, 39
ст. метро "Спартыўная"

Склератэрапія

Капіляры — гэта найдрабнейшыя венозныя судзінкі. Пашырэнне капілярнай сеткі (з’яўленне на скуры ног «павуціння» з тонкіх венаў) можа быць касметычнай хібай, але таксама можа выступаць і першай прыкметай хваробы венознай сістэмы. Таму перад пачаткам лекавання дробнай судзіннай сеткі лекар заўсёды самастойна выконвае УГД-даследванне венаў ніжніх канцавінаў дзеля пастаноўкі слушнага дыягназу і вызначэння аптымальнай тактыкі лекавання. Калі выяўляецца варыкозная хвароба, то перадусім неабходна лекаваць менавіта яе, а ў другую чаргу займацца касметычнымі пытаннямі. Калі ж у выніку даследвання выявіцца, што праблема толькі касметычная, дык можна адразу заняцца «павуціннепадобным» пашырэннем капілярнай сеткі.

Сутнасць лекавання пашыраных капіляраў

Бачны не капіляр, а кроў у капіляры. Калі мы нейкім чынам перапынім прагал у капіляры, судзінная сетка візуальна зробіцца нябачнай. Гэта толькі касметычная працэдура, бо іншых праблемаў, апроч «прыгожа/непрыгожа», гэтае «павуцінне» з капіляраў не ўяўляе. Судзінкі надта малыя, каб спрычыніцца да нейкіх іншых скаргаў.

Найбольш папулярным вырашэннем праблемы пашыраных капіляраў выступае склератэрапія.

Сутнасць метаду: мы ўводзім праз тоненькую іголку адмысловы прэпарат, які знутры пашкоджвае непатрэбны нам капіляр і выклікае яго запаленне, у выніку чаго сценкі судзіны зліпаюцца ды зрастаюцца. Кроў не можа трапіць у гэтыя судзінкі, і капіляр робіцца нябачным. Гэты працэс адбываецца павольна. Неабходна даць час, дзеля таго каб мінула запаленне і судзіна зарасла. Часта мы можам пабачыць сапраўдны вынік не меней чым праз 4–6 тыдняў пасля працэдуры. Неабходна адзначыць, што пасля адной працэдуры знікае каля 50–70 % апрацаваных капіляраў. Гэта азначае, што, каб дасягнуць пажаданага выніку, працэдуру трэба паўтарыць 2–3 разы з інтэрвалам 6 тыдняў.

Працэдура выконваецца амбулаторна. Яна не вымагае спецыяльнай падрыхтоўкі.

Рэжымныя моманты пасля працэдуры

  • Пасля працэдуры трэба насіць адмысловы кампрэсійны трыкатаж, параметры якога падбярэ вам лекар-флеболаг непасрэдна на першапачатковай кансультацыі. Кампрэсійны трыкатаж носяць першыя суткі, не здымаючы нават уначы. Пасля гэтага два тыдні трыкатаж апранаецца ўдзень, а нанач здымаецца.
  • Два тыдні пазбягаць актыўнай фізічнай нагрузкі да поту (напрыклад, спортклубаў).
  • Месяц не наведваць лазняў, саўнаў, не прымаць ванну (мыцца пад душам).
  • Месяц пазбягаць пападання на апрацаваныя капіляры сонечных промняў.

Магчымыя ўскладненні пасля працэдуры

  • На праекцыі капіляраў можа паўстаць пігментацыя. Як правіла, яна знікае сама, але ў некаторых выпадках можа зацягнуцца да 6 месяцаў.
  • Лакальны некроз скуры — выключна рэдкае ўскладненне. Неабходна адразу звярнуцца да таго лекара, які рабіў склератэрапію.
  • Трамбоз глыбокіх венаў — вельмі рэдкая паталогія, што часцей сустракаецца падчас склератэрапіі вялікіх ствалавых венаў, а не капіляраў.


Другі шлях вырашэння праблемы непажаданых капіляраў — лазернае лекаванне, альбо тэрмічная абляцыя.

Сутнасць метаду: лазерны імпульс паглынаецца гемаглабінам, што месціцца ў капіляры. У выніку гэтага гемаглабін вельмі моцна разаграецца, выклікаючы лакальнае запаленне ўнутранай сценкі судзіны. Капіляр шнаруецца і знікае. Пацыент адчувае псеўдаўкольчык, але сапраўднага ўколу няма. Метад надзвычай добра пасуе для судзінаў дыяметрам менш за 1 мм.

Абмежаванні тыя самыя, што і для склератэрапіі, але рызыка ўскладненняў значна ніжэйшая. Адзіныя магчымыя ўскладненні — гэта гіпапігментацыя і апёк скуры, але яны вельмі рэдкія.

Вынік ацэньваецца праз 6 тыдняў. Знікае каля 50 % апрацаваных капіляраў. Працэдуру трэба паўтараць раз на 6 тыдняў 2–3 разы.

Адзіны лазер, які дае добрыя вынікі і выступае залатым стандартам у сусветнай флебалогіі, — гэта NdYaglazerс лазер з даўжынёй хвалі 1064 нм.

Запішыся на прыём ужо сёння
Запоўніце форму ніжэй (усе палі абавязковыя) і мы звяжамся з вамі на працягу 15 хвілін
Online-запіс да лекара
Націскаючы кнопку «Запісацца на прыём», вы згаджаецеся з умовамі апрацоўкі дадзеных і ўмовамі апрацоўкі дадзеных і палітыкай прыватнасці

Панядзелак-Субота 08:00-21:00
Сб, Нд і святочныя дні 09:00-18:00

г. Мінск, вул. Прытыцкага, 39
ст. метро "Спартыўная"

Звязацца з адміністратарам
Націскаючы кнопку «Адправіць», вы згаджаецеся з умовамі апрацоўкі даных і палітыкай прыватнасці
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы для найлепшага прадстаўлення нашага сайта.