Паслугі


Хранічны прастатыт


Хранічны прастатыт — адна з найболей пашыраных уралагічных хваробаў сярод мужчынаў усіх узростаў. Паводле афіцыйных звестак, хранічнае запаленне прастаты маюць 15–35 % мужчынаў у веку 20–50 гадоў, і пік захворвальнасці прыпадае на пацыентаў, маладзейшых за 50 год, — як кажуць, у росквіце сілаў.

Прычыны хваробы цалкам празаічныя — гэта не толькі разнастайныя інфекцыі, але таксама маларухавы лад жыцця, нервовыя перагрузкі разам з хранічным стрэсам, паленне і злоўжыванне алкаголем, а таксама нерэгулярнае плоцевае жыццё.

Запаленне прастаты — хвароба падступная, бо развіваецца найчасцей адразу ў хранічнай форме, а першыя сімптомы застаюцца без увагі. Таму ёсць нагода звярнуцца да спецыяліста-ўролага, калі:

  • адчуваецца нават слабы боль альбо дыскамфорт у міжножжы, плоцевых ворганах;
  • мочавыпусканне зрабілася часцейшым, цяжэйшым альбо суправаджаецца болем;
  • з’явіліся выдзяленні з урэтры (мочавыпускальнага каналу);
  • узровень прастатспецыфічнага антыгену (ПСА) ў аналізе крыві вышэйшы за 4 нг/л.

Хранічны прастатыт можа паўстаць прычынай эрэктыльнай дысфункцыі, развіцця адэномы альбо раку прастаты (РП). На жаль, апошні дыягназ ставяць у нашай краіне даволі часта. Менавіта таму велізарнае значэнне набываюць пытанні Дзяржаўнай праграмы скрынінгу РП. Комплекснае даследванне прастаты, выкананае дасведчаным спецыялістам, дазваляе выявіць хваробу на ранейшай стадыі, што значна павялічвае імавернасць шчаслівага выніку.

Менавіта таму, замест таго каб ігнараваць праблему ці (што яшчэ горш) займацца самалекаваннем паводле сяброўскіх парадаў альбо сумніўных «народных рэцэптаў», трэба як найхутчэй звярнуцца да дасведчанага ўролага медыцынскага цэнтра «Конфідэнс», які вызначыць аб’ём даследванняў для канкрэтнага пацыента, паставіць дакладны дыягназ і прызначыць неабходнае лекаванне.

mee

Наш медыцынскі цэнтр называецца «Конфиденс», што азначае - «давер». Менавіта «давер» з'яўляецца нашым крэда. І нашы пастаянныя кліенты ўжо шмат гадоў давяраюць нам. Медыцынскі цэнтр «Конфиденс» - мы робім усё, каб апраўдаць ваш давер!