Зазвычай ультрагукавую дыягностыку ў перыяд цяжарнасці прызначае гінеколаг для дадатковага даследвання. УГД ў медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» выконваецца ў азначаныя тэрміны па даступным кошце. Сучаснае абсталяванне нашай клінікі дазваляе выконваць УГД на ўсіх тэрмінах цяжарнасці і не пераймацца здароўем маці і дзіцяці.
Таксама мы прапануем кабетам даследванне іншых ворганаў, такіх як:
- чэраўная паражніна (печані, селязёнка, падстраўнікавая залоза);
- ныркі;
- лімфавузлы;
- шчытападобная залоза;
- артэрыі ды сэрца;
- малочныя залозы;
- мяккія тканкі.
Каму і навошта прызначаюць УГД?
- Калі пацыентку непакоіць сталы боль і дыскамфорт у чэраўнай паражніне, які суправаджаецца іншымі непрыемнымі сімптомамі, ёй прызначаюць УГД, каб паставіць дакладны дыягназ. Даследванне дапаможа вызначыць праблемы з жоўцевым пухіром, касой, печанямі, падстраўнікавай залозаю ды інш. На УГД бачныя нават нязначныя змены памеру і самы пачатак запаленчага працэсу. Дзякуючы сучаснай тэхніцы можна заўважыць новаўтварэнні ў 2–3 мм.
УГД — цалкам бясшкодны шлях даследвання, які не робіць шкоднага ўздзеяння на арганізм.
- Млоснасць, заўсёднае жаданне на ваніты і боль у жываце — непасрэдныя падставы да УГД.
- На УГД накіроўваюць пацыентаў з падставамі да хваробаў мочавыдзяляльнай сістэмы, у прыватнасці нырак.
- Каб даследаваць сэрцавую цягліцу, на апараце УГД вымяраюць хуткасць і кірунак плыні крыві, памеры паражнінаў, а таксама артэрыйны ціск.
- На УГД могуць накіраваць дзеля дыягностыкі пухлінаў і паталогіяў малочных залоз. Усе кабеты маюць праходзіць гэтае даследванне ў дыягнастычных мэтах штогод.
- УГД можа выявіць парушэнні функцыянавання жаночай рэпрадукцыйнай сістэмы. Ультрагукавая дыягностыка дапамагае беспамылкова вызначыць цяжарнасць, што асабліва актуальна на ранейшых стадыях (2–3 тыдзень).
- У часе цяжарнасці УГД дапамагае даследваць плод. На цяперашні час гэта адзіны шлях атрымаць ягоную выяву. Пры гэтым працэдура цалкам бясшкодная для плода і дазваляе выявіць магчымыя адхіленні ў ягоным развіцці. Раз на 3 месяцы праходжанне УГД лічыцца абавязковым, што дазваляе выявіць нават найменшыя паталогіі. На ўльтрагукавым даследванні напярэдадні родаў выяўляюць слушнасць размяшчэння дзіцяці.
УГД ў медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» вы можаце зрабіць незалежна ад тэрміну цяжарнасці, пры адсутнасці проціпадстаў. Цяжарным кабетам раяць выканаць яго 4 разы цягам 9-месячнага перыяду. Часам з медыцынскіх падстаў колькасць УГД можна павялічыць, асабліва калі паўстае пагроза развіццю плода.
Як выконваюць ультрагукавую дыягностыку
Апарат УГД працуе дзякуючы дзеянню ўльтрагукавых хваляў на ворганы і тканкі. Ультрагукавыя сігналы пераўтвараюцца ў электрычны сігнал і адлюстроўваюцца на маніторы ў выглядзе выявы. Дасведчаны спецыяліст лёгка расшыфруе карцінку.
Да УГД можна не рыхтавацца загадзя. Пацыентка прыходзіць на даследванне ў добрым гуморы, прымае зручнае гарызантальнае становішча на канапе. Лекар пакрывае скуру медыцынскім гелем, каб палепшыць якасць выявы на маніторы. Адзіная адмысловая парада наконт УГД — прыходзіць на даследванне нашча.
У цэнтры «Конфідэнс» прымаюць пацыентаў незалежна ад паталогіі, накіроўваюць іх на поўнае даследванне і прызначаюць лекаванне пасля пастаноўкі дыягназу. Абсталяванне клінікі адпавядае міжнародным стандартам, а кваліфікацыя лекараў дазваляе выконваць даследванні найвышэйшай складанасці.
Запісацца на УГД ці на кансультацыю да любога спецыяліста вы можаце па тэлефонах: (017) 363-70-73; (017) 202-59-09; (044) 715-69-14; (029) 865-20-90; (025) 744-49-66.