Судзінны хірург, флеболаг.
Лекар вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.
Сябра Балтыйскага таварыства флеболагаў.
Стаж працы з 2003 г.
Сябра Таварыства хірургаў РБ.
Кансультуе наконт усіх формаў варыкознай хваробы, у тым ліку ўскладнёных тромбафлебітам і трафічнымі парушэннямі.
Выконвае ўсе віды маніпуляцый і аперацый пры хваробах венаў:
- мікрасклератэрапія судзінных зорачак і сетак (тэлеангіяэктазіі і рэтыкулярны варыкоз);
- склератэрапія варыкозных і перфарантных венаў пад ультрагукавым кантролем;
- эндавазальная лазерная каагуляцыя венаў («лазерная флебэктамія»;
- лекаванне венозных трафічных разладаў.
Ажыццяўляе прыём лекара-хірурга:
- хірургіянае лекаванне хваробаў печанёў, жоўцевага пухіра, падстраўнікавай залозы, вераду страўніка і ДПК;
- хірургічнае лекаванне ўрослага пазногця;
- выдаленне дабраякасных утварэнняў скуры і падскурнай абалоніны (ліпомы, атэромы, фібромы, папіломы).
Адукацыя
1997–2003 — Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.
Курсы павышэння кваліфікацыі пры БелМАПА:
- «Ультрагукавая дыягностыка паталогіі судзін ніжніх канцавін»;
- «Судзінная хірургія»;
- «Дыягностыка і аператыўнае лекаванне хваробаў магістральных і перыферычных судзін»;
- «Хірургія судзін і абдамінальная хірургія»;
- «Хірургія страўніка і дванаццаціпалснай кішкі» ды інш.
Іншыя курсы павышэння кваліфікацыі:
- «Сучасныя шляхі лекавання ў флебалогіі» пры Балтыйскім таварыстве флеболагаў і Беларускай асацыяцыі ангіёлагаў і судзінных хірургаў;
- 6 і 7 Міжнародныя майстар-курсы па флебалогіі Медыцынскага інстытута паслядыпломнай адукацыі пры Латвійскім універсітэце;
- «Мініфлебэктамія і эндавенозная лазерная каагуляцыя ў лекаванні варыкознай хваробы ніжніх канцавін» пры Балтыйскім таварыстве флеболагаў і БелМАПА;
- «Эндаваскулярныя шляхі лекавання варыкознай хваробы ног» пры Балтыйскім таварыстве флеболагаў і БелМАПА.